П’еса Лёхі Чыканаса «Сэкс мне не патрэбен» у Гароднi

П'еса Лёхі Чыканаса "Сэкс мне не патрэбен" у Гароднi

У Творчай прасторы «DOM46» 19.11.16 прайшла скандальная п’еса Лёхі Чыканаса «Сэкс мне не патрэбен». Эскіз спектакля «Сэкс мне не патрэбен» створаны як альтэрнатыва сістэме дзяржаўных тэатраў, прасякнутай хлуснёй, баязлівасцю, фанабэрыстай пагардай да ўсіх, хто не належыць да іх іерархіі. Калі ў грамадстве ёсць патрэба размаўляць на пэўныя тэмы па-за афіцыйным фарматам – пачынаецца самаарганізацыя.

У зале прысутнiчалi людзi розных вазрастоу i  прафесiй, але ўсiм аднолькава было цiкава, что ж будзе адбывацца перад iх вачыма.

П'еса Лёхі Чыканаса "Сэкс мне не патрэбен" у Гароднi

Некалькi слоў аб аўтары п’есы.

Лёха Чыканас — аўтар п’ес, сцэнараў, песень, сторібордаў да коміксаў. У 1998 – 2004 гг. журналіст мінскай газеты “Навiнкi”. У 2001 – адзін з суаўтараў сцэнара фільма “Случай с пацаном” (“Cвои 2000”, реж. Сергей Лобан, 2001 г.). Фільм выйшаў у 2002 годзе на VHS у серыі “Другое кино” кампаніі “Кармен Фильм”. Аўтар і выканаўца песень, удзельнік музычнага фестывалю “Этномеханика” (2008 г, Санкт-Пецярбург), фестываляў мастацтва “ДАХ-9” (2009, Мінск), “ДАХ-11” (2010, Мінск). У 2009 — 2010 гг. удзельнік літаратурна-музычнага “Cabarett Matilda Storr”. У 2012-2014 гг. задзейнічаны ў спектаклях тэатральнай студыі “Fortinbras” і “Беларускага свабоднага тэатра” (BFT). У 2014 годзе п’еса “Двое лішнія, трэці – праз меру” трапіла ў шорт-спіс фестываля маладой драматургіі “Любимовка” (г.Масква). У 2016 г. п’еса «КРЫМ-ДРЫМ-ДЫМ» увайшла ў шорт-спіс VIII Міжнароднага Бiеннале сучаснай драматургіі «Свабодны тэатр». У 2016 годзе п’еса “Сэкс мне не патрэбен” трапіла ў шорт-спіс фестываля маладой драматургіі “Любимовка 2016” (г.Масква).

Што Вы парадзiце перад аглядам п’есы?

Трэба проста падрыхтавацца нешта чуць і ўспрымаць. Нават тое, што не зусім стасуецца з вашымі ўяўленнямі. Вось і ўсё.

П'еса Лёхі Чыканаса "Сэкс мне не патрэбен" у Гароднi

П'еса Лёхі Чыканаса "Сэкс мне не патрэбен" у Гароднi

Пасля паказу пытаннi з залу пасыпалiся у рэжыме нон-стоп, i аўтар адказау на ўсе.

Чаму Вы чытаеце п’есу самастойна, i чаму ў ёй толькi два удзельнiкi? Я вырашыў чытаць п’есу самастойна пасля таго, як убачыў у Менску чытанне, якое рабілі рэжысёр і акторы дзяржаўных тэатраў. Мне падалося, што я магу зрабіць лепш. Так яно, у выніку, і атрымалася. Розніца ў тым, што я і мая партнёрка разумеем, што мы робім і для чаго мы гэта робім. А выконваем п’есу ўдваёх, таму што, мне здаецца, лепей два акторы, між якімі ёсць кантакт, чым шэсць актораў, якія не разумеюць сваіх партнёраў і тое, што яны робяць на пляцоўке.

Што вас натхнiла да напiсання? П’еса заснавана на рэальнай гісторыi. Я выпадкова у iнтэрнэце пабачыў артыкул, пачаў цiкавiцца, вывучаць дакументы аб гэтым, i так атрымалася п’еса. Гэта ўжо пятае чытанне.

П'еса Лёхі Чыканаса "Сэкс мне не патрэбен" у Гароднi

Чаму такая тэма? У сучасным грамадстве людзi меней слухаюць сваё сэрца, сваё цела, болей слухаюць нейкiя стэрыатыпы, якiя iм навязвае грамадства. Яны самi ствараюць сабе кумiраў, канструктаў, якiх яны кахаюць. У п’есе Ганна стварыла сябе такi канструкт – Дзiмана. Другая гiсторыя – хiпстэры, якiя стварылi сябе канструкт глянцэвай гламурнай пары. Але ўсё не можа быць iдэальна, патрэбна, каб людзi не толькi прыцягвалiся, але i быў нейкi канфлiкт.

Вам калi-небудзь даводзiлася мець зносiны з людзьмi з абмежаванымi магчымасцямi? Так, я вельмi добра ведаю iх жыццё.

П'еса Лёхі Чыканаса "Сэкс мне не патрэбен" у Гароднi

П'еса Лёхі Чыканаса "Сэкс мне не патрэбен" у Гароднi

Як маркетолаг адмечу, что у пьесе ёсць такiя рэчы як: сэкс, людзi з абмежаванымi магчымасцямi, трошки маркi. У назве ёсць такое, бо яна заусёды павiнна выклiкаць цiкавасць.

Як Вы да сэксу ставiцеся: за цi супраць? Мне ён падабаецца, патрэбен.

Як Вы ставiцеся да сэксу з мужчынамi? Нiякай няма агіды да геяў, маю такiх знакомых.

Як вы ставiцеся да тэатру? Тэатр – сродак зносiн з сусветам.

Это слайд-шоу требует JavaScript.

«Вельмi спадабаўся стыль чытання. Стулья, тэкст, тэлефоны былi вельмi гарманiчны ў гэты момант. Гэтыя зносiны не на раўных, а сапраўдная любоў патрэбна быць на раўных. У большай меры гэта сацыялогiя, чым мастацкi прадукт.  Хацелася бы больш адказаў!» — самыя яркiя, але далёка не ўсе каментарыi нераўнадушных слухачоў i гледачоў п’есы Лёхі Чыканаса «Сэкс мне не патрэбен».

comments powered by HyperComments
Использование текстовых, фото- и видеоматериалов разрешено только при указании прямой ссылки на сайт

Вам также может понравиться